Паціху надыходзіў апакаліпсіс, кранаючы сваёю мяккаю лапай усё навокал. Мяккія лапы былі мэтафарай, таксама пацярпеўшай ад апакаліпсіса. Моск, які ўжо да гэтага часу ўяўляў сабою таксама мэтафару, добра выконваў толькі адну функцыю – акрэсьліваў прастору суцэльнага вакуму у чэрапе. Праігнараваўшы апакатастасіс, апакаліпсіс брутальна і агрэсіўна захапіў гэтую, хоць і безьзьмястоўную, прастору.

Нешта сядзела на паверхні Зямлі. Не на самой паверхні, а на трэцім паверсе ад гэтай паверхні. Яно глядзела наперад і нічога не бачыла, таму што заплюшчыла вочы. Яно не адчувала самога сябе, таму што страціла нэрвовыя клеткі. Яно разумела, што тое, што атрымліваецца напісаць – гэта ні разумна, ні прыгожа.

Яго забіла пачуцьцё абсурду.